«Горш, чым цяпер, у нас футбола не было.

Нават брыдка тэлевізар глядзець»,
— сказаў А.Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу аквапарк.

Лукашэнка не стаў далей развіваць тэму. Мяркуючы па ўсім, незадаволенасць была выклікана выступам беларускіх футбольных клубаў у еўрапейскіх турнірах, выказвае думку Інтэрфакс.

Нагадаем, што на гэтым тыдні два беларускія клубы пакінулі еўракубкі.

БАТЭ выбыў з 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайграўшы карагандзінскаму «Шахцёру» (0:1, 0:1), а лідар чэмпіянату салігорскі «Шахцёр» прайграў у 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы малдоўскаму «Мілсамі» (1:1, 1:1, 2:4-пенальці).

У наступны раўнд выйшлі «Мінск» і «Дынама» Мінск.

БАТЭ, які пяць гадоў запар гуляў у групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, спатыкнуўся на першым для сябе раўндзе.

БАТЭ, які пяць гадоў запар гуляў у групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, спатыкнуўся на першым для сябе раўндзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0