Толькі ў чацвер рэгулятар прадаставіў банкам 3 трлн рублёў пад 40%. Дзякуючы гэтаму ў пятніцу Нацбанк збіў стаўкі па аднадзённых міжбанкаўскіх рублёвых крэдытах з 62 да 46%. Усё адно гэта вельмі высокі працэнт, і звязана гэта з тым, што, па стане на раніцу 26 ліпені, дэфіцыт ліквіднасці ў банкаўскай сістэме ўсё яшчэ складаў каля 2,7 трлн, паведамляе Агенцтва фінансавых навін (АФН).

У чацвер здзелкі па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах заключаліся ў межах 58–68%. Гэта крызісны працэнт. Ён звязаны з тым, што ў ліпені людзі масава пераводзілі ашчаджэнні з рублёў у валюту з боязі дэвальвацыі. На гэта наклалася патрэба павелічэння рэзервавага капіталу банкаў згодна з новымі нарматывамі.

Паводле інфармацыі АФН, адносная стабілізацыя ставак на рублёвым міжбанку далася Нацбанку няпроста. Да вырашэння прыйшлося падключыць «Банк Румаса» (Банк развіцця) з яго неабмежаванымі рублёвымі рэсурсамі. Нацбанк спадзяецца, што рост працэнтаў па рублёвых дэпазітах спыніць перавод беларускіх грошай у валюту.

На пачатку ліпеня стаўка па аднадзённых рулёвых міжбанкаўскіх крэдытах складала каля 22%.

Апошнія дэвальвацыі рубля адбыліся 2 і 4 гады назад — у 2009 і 2011 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?