27.07.2013 / 09:34

Паляк уцёк з беларускай «хіміі» дахаты 3

Грамадзянін Польшчы ўцёк з папраўчай установы Брэсцкай вобласці і спрабаваў нелегальна вярнуцца на радзіму.

Як паведаміў начальнік прэс-службы Брэсцкай пагранічнай групы Аляксандр Кіслоў, 25 ліпеня памежны нарад непадалёк ад сігналізацыйнага комплексу беларуска-польскай мяжы затрымаў парушальніка. «23-гадовы грамадзянін Польшчы знаходзіўся ў памежнай зоне без дазвольных дакументаў. Пры сабе ён меў польскі нацыянальны пашпарт з тэрмінам дзеяння, які закончыўся, невялікую суму беларускіх грошай і мабільны тэлефон», — зазначыў ён.

Паводле слоў Кіслова, малады чалавек сказаў памежнікам, што хацеў наведаць сваякоў у Беларусі, аднак высветлілася, што гэта не так.
Устаноўлена, што ён адбываў пакаранне паводле прыгавору беларускага суда — папраўчыя работы ва ўстанове адкрытага тыпу. У папраўчую ўстанову малады чалавек трапіў за крадзеж з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі. Месца адбывання пакарання ён самавольна пакінуў 22 ліпеня, каб нелегальна вярнуцца на радзіму.

Парушальнік перададзены супрацоўнікам міліцыі для разбору.

0
alex / Адказаць
27.07.2013 / 11:28
Дурачок. Теперь придется в колонии чалиться.
0
Бурбулятар / Адказаць
27.07.2013 / 13:26
2 alex: Ну на што Вы ператвараеце "НН" у нейкі БУР? "чалиться", "заехать", "присесть", "откинуться".... Ня трэба, бо, каму лёс, ніхай на месцы гэтым словам вучыцца.
0
Уладзiмiр / Адказаць
27.07.2013 / 23:50
Ды растлумачьце вы iм, што расiйская мяжа адчынена!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру