30 сакавіка пройдзе акцыя каля польскага пасольства ў Беларусі. Яе ўдзельнікі выкажуць падзяку палякам за падтрымку абаронцаў намётавага мястэчка. Як вядома, сярод затрыманых і зьбітых на Кастрычніцкай плошчы былі польскія журналісты і экс-пасол Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч. Ён асуджаны на 15 сутак арышту.

А 16.00 беларусы з кветкамі прыйдуць да польскага пасольства, якое месьціцца на вуліцы Румянцава, 6. Ініцыятыва правядзеньня акцыі належыць сваякам і сябрам беларускіх палітвязьняў

Прэс-служба АГП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0