Дзякуючы намаганьням рабіна руху Хабад Іцхака Кофмана на гэтыя мэты адшуканыя немалыя сродкі.

Вялікая харальная сынагога была збудаваная ў Горадні ў XVI ст. За ўсю сваю гісторыю існаваньня ня раз цярпела ад пажараў. У XVII ст. пасьля чарговага пажару яе рэстаўраваў вядомы італьянскі архітэктар Санці Гучы. У часе апошняй вайны сынагога знаходзілася на тэрыторыі гета. Па вайне тут нейкі час разьмяшчаўся інтэрнат для настаўнікаў.

Дзякуючы намаганьням рабіна руху Хабад Іцхака Кофмана на гэтыя мэты адшуканыя немалыя сродкі, паведамляе гарадзенскі блог са спасылкай на Jewish.ru.. Па словах старшыні гарадзенскай габрэйскай суполкі Барыса Квяткоўскага, на сёньня сабраная шостая частка ад неабходнай дзеля рэстаўрацыі сынагогі сродкаў. Усяго, паводле папярэдняй экспэртызы, патрэбна каля 1,2 млн. даляраў. Зважаючы на недахоп сродкаў, рэстаўрацыя будзе праходзіць паэтапна.

Падрабязьней пра гісторыю гарадзенскай харальнай сынагогі можна прачытаць на www.radzima.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?