27.07.2013 / 13:03

У актывіста БХД Вячаслава Шэлега збілі і вывезлі ў лес 16-гадовую дачку 7

Выпадак адбыўся ў Бабруйску. 27 ліпеня а 6-й гадзіне 16-гадовая Наталля выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвала. Вячаслаў Шэлег падаў заяву пра знікненне ў міліцыю.

Натальля праз некалькі гадзін знайшлася ў лесе, зьбітая, абмазаная фарбай, з парванай вопраткай і без абутку.

Як распавёў сп. Шэлег, прыкладна каля 6.30, калі дачка вісела на турніку да яе ззаду нехта падышоў і ударыў моцна па галаве.
Натальля згубіла прытомнасць. Ачнулася яна ў лесе з разбітай патыліцай. Увесь твар і рукі былі абмазаныя чорнай фарбай, падобнай на тую, якая выкарыстоўваецца пры адбітках пальцаў. У дзяўчыны таксама знялі і забралі абутак, ключы і мабільны тэлефон. Каля 2 гадзін Натальля блукала па лесе і выйшла на дарогу ў раён Шчаткава каля дзіцячых летнікаў — гэта прыкладна 20 км ад яе дома. Спрабавала спыніць машыну, доўга ніхто не спыняўся. Пасля спыніўся нейкі чалавек і даў ён мабільны тэлефон.

Аператыўны дзяжурны Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Дышчанка паведаміў, што міліцыяй распачата праверка, вядуцца следчыя дзеянні.

Вячаслаў Шэлег адвёз дачку ў траўмапункт. У дзяўчыны падазрэнне на страсенне мазгоў.

Сам Вячаслаў Шэлег звязвае знікненне дачкі са сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю.

Вячаслаў Шэлег — бабруйскі прадпрымальнік, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Балатаваўся ў 2010 годзе ў Магілёўскі аблсавет па Кіраўскай выбарчай акрузе. Пісаў скаргі на парушэнні выбарчага заканадаўства.

0
ivan / Адказаць
27.07.2013 / 16:20
Папраўляйся хутчэй, Наталля! Вячаславу Шэлегу - сіл і мужнасці. Рэспект. Спадзяюся злодзеі будуць пакараны.
0
Babrujchanin / Адказаць
27.07.2013 / 16:23
Trimaitses.vedaju shto geta takoe na svaei shkuri.Babruiskim mentam adnoichi pridzetsa adkazvats.
0
Троцкае ваяводства / Адказаць
27.07.2013 / 17:11
А давайце пакуль што ўсе будзем хваліць лукаша й гэбэ. Проста песьні ўслых спяваць у іх гонар!? Не гонар.. І не чэсць.. І не здарўе.. За іх выратаваньне. Проста ўслых хваліць. Накшталт, як апладысменты...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру