Літаратура2222

Баравікова і Масла выходзяць з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў

Усяго за апошні час з афіцыйнага Саюза письменнікаў Беларусі (СПБ) выйшлі пяць значных творцаў. Гэта празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч і Валер Гапееў, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла.

Большасць з іх аказалася ў СПБ, бо працавалі ў дзяржаўных літаратурных выданнях і выдавецтвах. Удзел у афіцыйным саюзе быў, фактычна, умовай захавання працоўнага месца. Гэта нягледзячы на тое, што дыскрымінацыя па палітычных і культурных прыкметах забаронена дзейнымі законамі і можа быць пакарана.

Па меры таго, як яны сыходзяць з працы ў дзяржаўных выданнях і холдынгах, яны пакідаюць і саюз.

Раіса Баравікова раней узначальвала холдынгавае выданне «Маладосць». А Алесь Наварыч атрымаў прэмію з рук Лукашэнкі за выдатны раман «Літоўскі воўк». Алена Масла — аўтарка цудоўных твораў для дзяцей, аблічча сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры.

«Пра свой выхад, а таксама пра тое, якая я сволач, запрашаю пачытаць на сайце Літкрытыка.by, — іранізуе Алена Масла ў сваім Фэйсбуку. — Пачытаўшы цёплыя словы пра сябе, пераканалася ў чарговы раз, што зрабіла адзіна правільны крок, даўно жаданы.

Нельга трываць доўга, людзі. Рашучыя крокі трэба рабіць рашуча! — звяртаецца Масла да калег. — Асаблівую ўвагу звярніце, як каментуецца цытата Уладзіміра Караткевіча «Нельга есці хлеб народа і грэбаваць яго мовай».

Карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі творцам, якія пакінулі СПБ, гарачую падтрымку. У абмеркаваннях гэтай весткі няма ніводнага негатыўнага водгуку. Адно што некаторыя дакараюць пісьменнікаў за іх колішнюю слабасць: уступленне ў СПБ. На думку каментатараў, грамадзянскі выбар можа каштаваць Алене Масла працоўнага месца.

Стварэннем СПБ лукашэнкаўцы спрабавалі разбурыць незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў, які ім так і не ўдалося асядлаць. Кіраўнікамі свайго саюза літаратары паслядоўна абіралі творцаў, звязаных з апазіцыяй і рухам нацыянальнага вызвалення: Вольгу Іпатаву, Уладзіміра Някляева, Алеся Пашкевіча, Барыса Пятровіча.

На чале ж СПБ улады паставілі генерала міліцыі Чаргінца — пісьменніка, які не карыстаецца беларускай мовай.

Напачатку, каб завабіць у СПБ вядомых пісьменнікаў, СПБ дэкларавала жаданне працягваць курс на падтрымку нацыянальнай культуры, але шляхам супрацоўніцтва з уладамі. Аднак з часам пад крылом СПБ згуртаваліся чарнасоценцы. Гэтак, сайт Літкрытыка.бай называе пісьменнікаў і людзей, якія любяць беларускую мову і заклікаюць да яе выкарыстання, няйначай як «мовафіламі».

Пісьменнікі, што выйшлі з СПБ, называюць далейшае сяброўства ў Саюзе Чаргінца несумяшчальным са сваімі маральнымі прынцыпамі.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі9

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі9

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць