Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць запрашэнне міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Брусэль 22 ліпеня правільным, таму што гэта дапаможа наблізіць вызваленне палітзняволеных. Пра гэта ён заявіў 27 ліпеня на пасяджэнні сойма партыі ў Мінску.

«Ёсць надзеі, што хутка мы ўбачым многіх палітзняволеных на волі», — сказаў Янукевіч.

Апрача таго, мяркуе палітык, кантакты з ЕС могуць дазволіць Беларусі выйсці з-пад уплыву Крамля. «Калі казаць з пункту гледжання арыентацыі Беларусі на еўрапейскія стандарты, то візіт Макея вельмі важны. Думаю, ён многіх азадачыў у Крамлі», — сказаў ён.

Янукевіч не выключае, што варта чакаць і іншых дамоўленасцяў паміж Мінскам і Бруселем, якія «пойдуць на карысць еўрапейскай, а не расійска-азіяцкай інтэграцыі Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?