Махмуд Ахмадзінежад па заканчэнні паўнамоцтваў прэзідэнта Ірана ўзначаліць новы тэхналагічны універсітэт у Тэгеране. Пра гэта ў суботу са спасылкай на іранскія СМІ паведамляе Associated Press.

Экс-прэзідэнт ужо атрымаў дазвол Вышэйшай рады культурнай рэвалюцыі Ісламскай рэспублікі на стварэнне гэтай навучальнай установы. Чакаецца, што новы ўніверсітэт будзе рыхтаваць спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, нанатэхналогій, аэракасмічных і ядзерных даследаванняў.

Махмуд Ахмадзінежад, які ўзначальваў Іран з 2005 года, афіцыйна пакіне пасаду прэзідэнта 4 жніўня.
У гэты дзень прысягу прынясе новы кіраўнік Ісламскай Рэспублікі Хасан Рухані. Ён перамог на праведзеных 14 чэрвеня прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы больш за 50 працэнтаў галасоў. Ахмадзінеджад не прымаў удзелу ў выбарах, бо ўжо двойчы займаў пасаду прэзідэнта.

Ахмадзінежад атрымаў вышэйшую адукацыю на інжынерным факультэце Тэгеранскага універсітэта навукі і тэхналогій. Там жа ён вучыўся ў аспірантуры і атрымаў доктарскую ступень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?