27.07.2013 / 16:51

Сяргей Салаш: Слаўнае пакаленне — народжаныя ў 1950-1960-х 8

Прачытаў «Асвечаныя беларушчынай» Алеся Бяляцкага.

Чалавек знаходзіцца ў змрочных, нялюдскіх умовах зняволення, а якія светлыя радкі сыходзяць з-пад яго турэмнага пяра. Тое пакаленне адраджэнцаў, якім ужо за 50, усё ж вельмі ідэйнае і грунтоўнае, сапраўднае. Было за кім цягнуцца, пакуль сам быў юны і ідэалістычны.

Некаторыя раздзелы сёння раніцай з жонкай чыталі ўголас. Пра Сержука Сыса, напрыклад. А нават дзе-нідзе і пассмяяліся, і паспачувалі.

Вельмі раю кнігу «Асвечаныя беларушчынай» усім, для каго Беларусь нешта большае, чым проста радзіма. І няхай гэта будзе маім асабістым актам падтрымкі Алеся Бяляцкага.

Сяргей Салаш, Facebook.com

0
як католік католіку / Адказаць
27.07.2013 / 20:50
занадта відавочны піяр - падобны на далёкасяжную палітыку
0
Несцераў / Адказаць
27.07.2013 / 21:39
Ай-яй-яй. Пакаланне 50-х... Не трэба зыбываць, што менавіта гэта пакаленне, так званыя бэбі-бумеры, прывяло да ўлады сённяшняга кіраўніка дзяржавы і было найбольш актыўным апрычнікам русіфікацыі Беларусі. Менавіта яны сёння павінны выходзіць на плошчы, а не маладыя. Яны адабралі будучыню ў краіны, адабралі краіну ў сваіх нашчадкаў.
0
ага / Адказаць
28.07.2013 / 00:44
Для даведкі: Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 г.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру