27.07.2013 / 16:56

Святлана Куль. Саюз і музы 4

Байка.

Аднойчы Зеўс гарэзаў-муз
Злучыць прыдумаў у Саюз,
Маўляў, ім будзе там утульней,
Амброзію паводле плана
Падзелім цэнтралізавана,
Без розных закулісных гульняў!

Злучылі музаў у Саюз,
Ды раптам здарыўся канфуз:
Занадта многа музаў стала,
Бо пазапісваліся ў члены
Кентаўры, Цэрбер і сірэны,
На ўсіх амброзіі замала!

Тады абралі старшыню —
З гор Эрыманфскую свінню,
Каб за амброзіяй сачыла,
Каб для сяброў хапіла корму
Свіння усталявала норму —
Па кроплі кожнаму на рыла.

Але пазначаны Саюз
Цяпер ужо жыве без муз:
У музаў не знайшлося рылаў,
Адное — крылы.

26.07.13

0
Троцкае ваяводзтва / Адказаць
27.07.2013 / 18:00
Шэдэўр
0
гарадзенец / Адказаць
27.07.2013 / 21:25
Сьвятлана, добрая байка. Ня ведаў што ты паэтка. Віншую, жадаю далейшых посьпехаў.
0
Спадар / Адказаць
27.07.2013 / 22:16
Паколаняюся таланту Святланы Куль
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру