Учора Лукашэнка распавеў пра нейкага «шпіёна», які працаваў на замежныя выведкі, трымаючы сувязь праз касцёл. Сёння стала вядома, што гэтым «шпіёнам» можа быць
Я чуў пра гэтага ксяндза з Барысава раней, ведаю, колькі дабра і карысці ён зрабіў для касцёла і для вернікаў. І таксама ведаю на ўласнай скуры, як у Беларусі працуе КДБ, якія правакацыі можа здзяйсняць міліцыя, як суд можа знайсці сведкаў па любой справе.
Арышты людзей на вуліцах асобамі ў цывільным, штампаваныя суды са
Мне, як юрысту па адукацыі, прыкра глядзець на тое, што адбываецца ў Беларусі, дзе часам нават «для віду» закона і права не трымаюцца!
Невядома, як пойдзе гэтая чарговая «шпіёнская» справа далей, але заклікаю ўсіх людзей да салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі, падтрымкі сваякоў затрыманых. Толькі так можна дабіцца права і справядлівасці.