27.07.2013 / 18:40

Мяняюцца маршруты грамадскага транспарту ў Мінску з прычыны святкавання Хрышчэння Русі 2

У сувязі з правядзеннем у Мінску мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1025-годдзя Хрышчэння Русі, змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў КУП «Мінсктранс».

У сувязі з сустрэчай 28 ліпеня на чыгуначным вакзале Крыжа апостала Андрэя Першазванага ў выпадку закрыцця руху па вуліцы Бабруйскай (арыенціровачна з 23.00 да 24.00) будуць змененыя маршруты тралейбусаў № № 4, 7, 36, 44, аўтобусаў № № 46, 78, 958 з рухам да плошчы Багушэвіча; трамвайнага маршруту № 4 з рухам да прыпынку «Кастрычніцкая».

Для іншагародніх і замежных гасцей, якія прыбываюць 29 ліпеня ў прыватным парадку, бясплатная стаянка аўтамабіляў будзе арганізаваная на вуліцы Ціміразева на тэрыторыі гандлёвага дома «Ждановічы». Для дастаўкі да месца пачатку хрэснага ходу і назад да месцаў стаянкі аўтамабіляў арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 911 ГЦ «Ждановічы» — «Праспект Пераможцаў».

29 ліпеня з 7.00 да 9.30 і з 12.30 да 18.00 павялічваецца колькасць рухомага складу на аўтобусных маршрутах № № 1, 38, 73, 100 і тралейбусных маршрутах № № 29, 37, 46, 53.

У сувязі з ускладаннем вянкоў да манумента на плошчы Перамогі 29 ліпеня прадугледжваюцца змены маршрутаў аўтобусаў (арыенціровачна з 17.00 да 19.00) № № 100, 115Э, 300Э (рух арганізуецца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках); № № 18, 26, 39 (рух па вуліцах Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў прамым і зваротным напрамках); № 57 (рух па вуліцах Няміга, М.Багдановіча, праспекце Машэрава, вуліцах Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Пуліхава ў прамым і зваротным напрамках).

29 ліпеня пры правядзенні мерапрыемстваў каля храма-помніка ў гонар усіх святых у сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту ў раёне перасячэння вуліц Каліноўскага і Усіхсвяцкай з 18.00 да 22.00 уносяцца наступныя змены ў працу пасажырскага транспарту: тралейбусы № 1, 2 у згаданы перыяд хадзіць не будуць; рух тралейбусаў маршруту № 37 з боку плошчы Мяснікова арганізуецца да дыспетчарскай станцыі «Славінскага» (на ўчастку ад вуліцы Славінскага да ДС «Уручча-4» — адмяняецца); рух тралейбусаў маршруту № 56 арганізуецца па вуліцах Гінтаўта, Шафарнянскай, праспекце Незалежнасці ў абодвух напрамках; рух тралейбусаў маршруту № 61 з боку вуліцы Акадэмічнай арганізуецца да ДС «Каліноўскага» (на ўчастку ад вуліцы Каліноўскага да ДС «Уручча-2» — адмяняецца); павялічваецца колькасць рухомага саставу на аўтобусным маршруце № 13Д з адначасовым працягам рэжыму працы маршруту да 24.00.

З 16.00 да 19.00 павялічваецца колькасць рухомага саставу на тралейбусным маршруце № 41.

Пасля заканчэння мерапрыемстваў будзе выдзелены дадатковы транспарт для працы на аўтобусных маршрутах № № 27, 87с, 100, 139, тралейбусных маршрутах № № 1, 41, 61, 56, з 21.30 да 22.30 на абедзвюх лініях метрапалітэна інтэрвал паміж цягнікамі будзе скарочаны да чатырох хвілін.

0
Святлана, Клецк / Адказаць
28.07.2013 / 16:17
У Мiнску змянiлiся маршруты грамадскага транспарту у сувязi з Хросным ходам, а у Клецку наадварот: Хроснаму ходу давялося змянiць свой маршрут, паколькi на цэнтральнай плошчы горада сваё свята праводзiлi пажарнiкi: дэманстравалi пажарную тэхнiку, весялiлiся, у гонар iх на плошчы быу арганiзаваны канцэрт. Хроснаму ходу з вялiкай колькасцю людзей давялося iсцi, па сутнасцi, завулкамi
0
Антось К. / Адказаць
28.07.2013 / 18:19
Цемрашалам ня месца ў нармалёвым грамадстве. 2Святлана: пажарнікі займаюцца карыснай справаю, ратуюць людзей і маёмасць. Хрыстоз галаўнога мозгу робіць з людзей зомбі і замінае іхняму і грамадства з навукаю развіццю. А пра камерцыйную арганізацыю РПЦ ды ейны філіял БПЦ - асобная гаворка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру