27.07.2013 / 21:09

Моцная спёка ў суседняй Польшчы: у нядзелю +35 3

У суседнюю Польшчу прыйшла вялікая спёка. У нядзелю ва Уроцлаве і Познані будзе +35, у Лодзі і Кракаве — +34, Варшаве — 32.

«Найхаладней» на паўночным усходзе Польшчы (у Беластоку — +29), а таксама на самым поўдні — у горным Закапаным (+29).

Паліцыя папярэдзіла: не пакідайце дзяцей у закрытым аўтамабілі. Дастаткова 15 хвілін і з дзіцем можа здарыцца бяда.

Таксама варта памятаць: хто сярод дня, ад 10:00 да 16:00 выйшаў з будынка, то павінен заставацца ў цені. У спёку трэба піць шмат вады і фруктовых сокаў.

У Беларусі ў нядзелю будзе найгарачэй у прымежных з Польшчай раёнах: сіноптыкі прагназуюць у Брэсце +31. У Мінску чакаецца каля +24.
У панядзелак і аўторак слупок тэрмометра ўздымецца на два градусы вышэй.
0
qwe / Адказаць
27.07.2013 / 21:25
У Празе 39 заўтра. Так кажа гугл, так што у Польшчы яшчэ нармалёва.
0
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
28.07.2013 / 06:03
:)
0
Polka / Адказаць
28.07.2013 / 09:41
Лiпeнь быў xaлoдным, cёння бyдy грэццa :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру