У бліжэйшыя суткі, 29 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём - паўднёва-заходні слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - да 20 градусаў

. Днём паветра прагрэецца да 24-29 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе 30-34 градусы.

Такі характар ​​надвор'я адпавядае аранжаваму (перадапошняму) узроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?