29 ліпеня пройдзе суд над затрыманымі ў пятніцу падчас вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў актывістамі «Альтэрнатывы» Алегам Корбанам, Дзмітрыем Сільчанкам і Алегам Кералем.

Суд пачнецца каля 9.30 у судзе Партызанскага раёна горада Мінска па адрасе г. Мінск, вул. Сямашкі, 33.

Нагадаем, што ў пятніцу маладыя людзі замацавалі сцягі на мосце каля ўнівермага «Беларусь». Праз некалькі хвілін да іх падбеглі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія ўсіх затрымалі і запіхнулі ў два мікрааўтобусы.

Былі таксама затрыманыя грамадская актывістка Вольга Бурневіч, а таксама фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, здымачная група БелаПАН (карэспандэнт Захар Шчарбакоў і відэааператар Андрэй Корсак). Усіх адвезлі ў УУС Партызанскага раёна,

Праз тры гадзіны журналістаў адпусцілі. Адпусцілі таксама Вольгу Бурневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0