Следчы камітэт перадаў СМІ запіс з відэарэгістратара, на якім ёсць момант сутыкнення двух аўтамабіляў пад Оршай, у выніку якога загінулі дзевяць чалавек. Відэазапіс быў зроблены відэарэгістратарам аднаго з аўтамабіляў, які рухаўся за «Мэрсэдэсам».

Нагадаем, ДТЗ адбылося каля 7.20 28 ліпеня на 169-м км аўтадарогі М-8 (мяжа РФ (памежны пераход Езярышча) — мяжа Украіны (памежны пераход «Новая Гута»)) у раёне вёскі Бабінічы Аршанскага раёна. Лоб у лоб сутыкнуліся «Опель Амега» расійскай рэгістрацыі і «Мэрсэдэс Спрынтар», на ўкраінскіх нумарах (зарэгістраваны ў Адэскай вобласці).

У «Опелі» знаходзілася пяць чалавек, усе памерлі на месцы ДТЗ; ў «Мэрсэдэсе» — 14 чалавек, трое з іх загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Пацярпелыя шпіталізаваны ў Аршанскую гарадскую бальніцу № 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?