Паводле ацэнак бразільскіх уладаў, больш за тры мільёны чалавек сабраліся на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанейра на заключную імшу Папы, прысвечаную Сусветнаму фестывалю каталіцкай моладзі.

Сотні тысяч удзельнікаў фестывалю правялі ноч на чатырокіламетровым пляжы, застаўшыся там пасля суботняй казанні пантыфіка.

Нядзельнай імшой Папа Францішак завяршае свой ​​тыднёвы візіт у Бразілію, які стаў яго першай паездкай за мяжу ў якасці кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы.

Папа таксама сказаў, што наступны Сусветны фестываль каталіцкай моладзі пройдзе ў польскім Кракаве ў 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?