26 ліпеня ў Каліфорніі памёр спявак і аўтар песняў Джэй Кейл. Шмат для каго ягонае імя мала пра што кажа, аднак без яго мы б ніколі не пачулі Эрыка Клэптана і Марка Нопфлера ў тым выглядзе, у якім мы іх ведалі.

Джэй Кейл напісаў з два тузіны хітоў, аднак хітамі яны станавіліся ў выкананні іншых музыкаў — After Midnight, Cocaine, Call Me the Breeze і іншыя песні ўвесь час займалі топавыя пазіцыі хіт-парадаў.

Здаецца, самому Кейлу ніколі не хацелася стаць знакамітым — ён запісаў каля пятнаццаці альбомаў, якія гучаць вельмі падобна: затое ніхто не можа назваць ніводнай дрэннай кружэлкі Джэй Кейла.

У астатні час ён спакойна жыў у Каліфорніі, даваў лакальныя канцэрты ў невялікіх (для яго маштабу) залах на тысячу чалавек, заўжды насіў з сабой сваю ўласную апаратуру, не ўяўляў цікавасці для прэсы. Затое кожны наступны ягоны альбом станавіўся хітом сярод аматараў, і што важна, музыкаў.

Апошнюю спробу зрабіць з Кейла вялікую «зорку» ў 2006 годзе зрабіў Эрык Клэптан (тры песні Кейла ў ягоным выкананні станавіліся хітамі), калі музыкі запісалі супольны альбом — праблема была толькі ў тым, што моднае гучанне заглушыла атмасферу, якой славіліся альбомы Кейла.

«Наша Ніва» прапануе вам паслухаць акустычны выступ Джэй Кейла на радыё ў Каліфорніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?