Жанчына выйшла ў агарод і пакінула ўваходныя дзверы незамкнёнымі, а калі вечарам зазірнула ў свой тайнік, выявіла, што ўсе яе зберажэнні зніклі.
Як патлумачыла пенсіянерка супрацоўнікам міліцыі, ёй цяжка лішні раз адчыняць і зачыняць дзверы.
Калі ўвечары, як звычайна, яна вырашыла пералічыць свае зберажэнні, якія захоўвала ў цэлафанавым пакеце пад падушкай, яна пабачыла, што грошы — 3,6 млн рублёў — зніклі.
«Пенсіянерка патлумачыла, што ў яе двары часта ставяць ровары незнаёмыя людзі, якія ідуць на чыгуначную станцыю, таксама ў той дзень у яе доме быў сын, таму высветліць, хто скраў грошы, будзе няпроста», — растлумачылі ў Баранавіцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта РБ.