Пінск — ці не адзіны горад ў Беларусі, дзе на гарадскім узроўні адзначаецца Дзень ВМФ.

Па даўняй завядзёнцы гэта свята праходзіць у апошнюю нядзелю ліпеня. На цэнтральнай плошчы горада былыя вайсковыя маракі ладзяць збор, шэсцем праходзяць праз гістарычны цэнтр сталіцы Палесся і праводзяць гулянні ў гарадскім парку. За савецкім часам у Пінску знаходзілася дзве вайсковыя часткі Дняпроўскай флатыліі ВМФ і па сёння ў горадзе пражывае некалькі тысяч адстаўнікоў-маракоў. Менавіта таму гэтае свята адзначаецца ў савецкай традыцыі, у апошнія гады да ўсяго гэтага далучаецца сімволіка сучаснага ваеннага флота Расіі.

Рачная флатылія ў Пінску была створана палякамі яшчэ ў 1919 годзе.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе камандаванне флатыліі прыняло рашэнне затапіць караблі ў Прыпяці і Каралеўскім канале. Усяго было затоплена больш за сотню суднаў. Іх экіпажы неўзабаве трапілі ў палон да Чырвонай арміі. Аб гэтай старонцы гісторыі вайсковага флота ў Пінску амаль ніхто не ведае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?