Па адлёце з Бразіліі, з Сусветных дзён каталіцкай моладзі, Папа Францішак даў прэс-канферэнцыю проста ў самалёце.

Гутарачы з журналістамі на борце самалёта, пантыфік пацвердзіў пазіцыю Рымска-каталіцкай царквы, якая лічыць грахоўнымі акты аднаполага кахання, але не гомасэксуальную арыентацыю як такую.

«Калі чалавек — гей і валодае добрай воляй і імкнецца да Бога, хто я такі, каб судзіць яго?» — сказаў Францішак.

Нядзельная імша пад кіраўніцтвам Папы сабрала ў Рыа-дэ-Жанейра 3 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0