У Нямеччыне выйшаў кампакт-дыск пад назвай «Беларуская Чырвоная кніга». На дыску – 14 песень беларускіх рок-гуртоў, многія зь якіх забаронена трансьляваць на беларускіх FM-станцыях.

Вось што кажа адзін з ініцыятараў выданьня дыска, нямецкі журналіст Інга Пэц, які ў свой час удзельнічаў у арганізацыі канцэрту ў Нямеччыне беларускага рок-гурту «N.R.M.»:

(Пэц: ) «Мы лічым, што рэкляма беларускай культуры – гэта найлепшы спосаб зьвярнуць увагу на Беларусь, бо беларуская культура малавядомая ў Нямеччыне і ўвогуле на Захадзе. Мы плянуем і іншыя праекты. «Нашай ніве» спаўняецца сто гадоў, і мы хацелі б запрасіць сюды некаторых беларускіх празаікаў і паэтаў. Але гэта пакуль што толькі пляны».

Дыск «Беларуская Чырвоная кніга» выйшаў накладам 1000 паасобнікаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0