Мінскім канцэртам Depeche Mode закрылі еўрапейскую частку «The Delta Machine Tour». Наступны канцэрт адбудзецца ў Дэтройце амаль праз месяц.

А пакуль жыхары штата Мічыган толькі ўяўляюць, што чакае іх на шоў ад спадароў Гэхана, Гора і Флэтчара, глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з «Мінск-Арэны»! І памятайце, што арганізатары сёлетняга канцэрта DM настойліва намякалі на тое, што квіткі на яго лепш захаваць.

Так што пакідаем вас за разглядваннем здымкаў, у чаканні прыемных бонусаў і наступнага мінскага канцэрта Depeche Mode, які адбудзецца 28 лютага 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?