На праезнай частцы перад трамвайнымі прыпынкамі ў Мінску па ініцыятыве ДАІ ўсталявалі шумавыя палосы, паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

Пакуль гэта толькі эксперымент, паласы з’явіліся на вуліцах Даўгабродскай, Першамайскай і Ульянаўскай. Чакаецца, што за кошт адчувальнай у салоне аўтамабіля вібрацыі такія канструкцыі будуць нагадваць кіроўцам аб неабходнасці быць максімальна ўважлівымі.

Прааналізаваўшы эфектыўнасць, ДАІ разгледзіць мэтазгоднасць устаноўкі такіх канструкцый на ўсіх вуліцах горада, дзе маецца трамвайны рух, адзначыла Таццяна Харлінская.

Палосы зроблены з пенабетону і маюць вышыню не больш за 1 см. Таму ў адрозненне ад так званых спячых паліцэйскіх кіроўцы могуць не спыняцца, каб іх пераадолець.

Па словах Таццяны Харлінскай, за апошнія паўтара года ў сталіцы паблізу трамвайных прыпынкаў адбылося 22 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 23 пацярпелі.

«Шумавыя палосы павінны станоўча адбіцца на бяспецы дарожнага руху і паменшыць сумную статыстыку», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?