Ён можа ўскалыхнуць душу пяшчотнымі словамі, зачараваць манерамі сапраўднага джэнтльмена, закружыць галаву праявамі рыцарскай адданасці… і падмануць вашы жаночыя чаканні. Толькі яго вочы ніколі не схлусяць. Дакладней — іх колер.
Мужчыны з карымі вачамі «раскрываюцца» пасля
Блакітнавокія — наадварот, «гараць» да 40 гадоў, а пасля аддаюць перавагу тэлевізару ці якімсьці гульням. Аднак нават у перыяд росквіту з імі трэба абыходзіцца вельмі асцярожна: хваліць, захапляцца іх розумам, прыгажосцю, адзеннем. Тады яны будуць задаволеныя сабой, а вы — імі…
Мужчыны з шэрым колерам вачэй — якраз тое, што трэба! Гэта рашучыя, ініцыятыўныя, моцныя істоты. За імі — як за каменнай сцяной, пакуль вы ім цікавыя. Калі ж не — яны проста пойдуць далей. А вось пасля 50 гадоў такія мужчыны прагнуць надзейнага жаночага пляча.
Сінявокія мужчыны небяспечныя, як сыпучыя пяскі. Яны здаюцца рамантычнымі, добрымі і наіўнымі. Але гэта — падман! Сінявокія бяруць усё, што ім падабаецца, і без шкадавання развітваюцца з тым, што ўжо надакучыла. Самае дзіўнае, што жанчыны на іх за гэта не крыўдуюць…
Мужчыны з зялёнымі вачамі асабліва прыгожыя ў маладосці. Лёгка загараюцца, дзеля жанчыны здольныя на подзвігі і вар’яцтвы,