Брэдлі Мэнінг, які стаў крыніцай масы амерыканскіх сакрэтных дакументаў, апублікаваных на сайце Wikileaks, прызнаны ваенным судом вінаватым па ўсіх пунктах, акрамя самага сур'ёзнага - дапамогі ворагу.

Суддзя, палкоўнік Дэніз Лінд, прызнала шарагоўца амерыканскай арміі вінаватым па 20 эпізодах, уключна з шпіянажам.

Пакаранне будзе абвешчана ў сераду. Нават па другасных абвінавачваннях Мэнінгу пагражае да 150 гадоў турмы, паведамляе AP. Дапамога ворагу караецца пажыццёвым зняволеннем без права датэрміновага вызвалення.

Мэнінг прызнаў, што ён перадаў Wikileaks сотні тысяч сакрэтных дакументаў, у тым ліку перапіску амерыканскіх дыпламатаў, але настойваў на тым, што сваімі дзеяннямі ён імкнуўся садзейнічаць дыскусіі аб замежнай палітыцы ў амерыканскім грамадстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?