У Харватыі скончылася рэстаўрацыя палаца рымскага імператара Дыяклетыяна, якая доўжылася амаль дзесяць гадоў.

Рэстаўратарам давялося ачысціць палац ад бруду, сажы, а таксама ад цэментавага пылу з заводу, які дзейнічаў у канцы ХІХ-пач. XX ст.

Для рэстаўрацыі палаца спецыялісты выкарыстоўвалі ручныя лазеры, якія звычайна ўжываюць для ачысткі невялікіх прадметаў. У працах акрамя рэстаўратараў ўдзельнічалі хімікі, інжынеры і архітэктары.

Рэстаўрацыя палаца каштавала агулам пяць мільёнаў еўра.
Грошы выдзеліла Міністэрства культуры Харватыі, мэрыя горада Спліт, дзе размешчаны палац, Сусветны фонд помнікаў, а таксама прыватныя асобы.

Палац Дыяклетыяна быў пабудаваны ў 305 годзе нашай эры. Ён лічыцца палацам эпохі Рымскай імперыі сярод тых, што найлепш захаваліся. У 1979 годзе ён быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?