31.07.2013 / 09:39

У 105-кіламетровым радыусе вакол агмянёў чумы дзікоў знішчаць падчыстую

У Магілёўскай вобласці адстрэлілі больш за 1100 дзікоў.

У Магілёўскай вобласці, каб зменшыць рызыку распаўсюджвання віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС), пачалі адстрэльваць дзікоў. Сярод знішчаных жывёл інфекцыі не выяўлена.
Не выяўлена ў рэгіёне і выпадкаў захворвання свойскіх свіней. Гаспадаркі, якія маюць вялікія свінакомплексы, узмацнілі захады па біяабароне свінарнікаў. Улады заклікаюць насельніцтва праяўляць пільнасць і не набываць замежных кармоў.

Паводле інфармацыі спецыялістаў Магілёўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання, у рэгіёне ўжо забіта больш за 1.100 дзікоў.

Гэта 10% усёй папуляцыі жывёл у вобласці.
Сцвярджаецца, што пакуль гаворка ідзе толькі пра змяншэнне папуляцыі дзікоў, аднак ёсць мясціны, дзе збіраюцца забіваюць жывёл пагалоўна.

У частцы раёнаў, якія трапілі ў 105-кіламетровую зону вакол Віцебска, то бок Круглянскім, Шклоўскім, Горацкім, вядзецца поўны адстрэл.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру