Калійныя солі — галоўнае прыроднае багацце Беларусі.

Калійныя солі — галоўнае прыроднае багацце Беларусі.

Спыненне «Уралкаліем» паставак праз «Беларускую калійную кампанію» (БКК) абрынула акцыі сусветных вытворцаў угнаенняў.

Цэны на сусветным рынку калійных угнаенняў да гэтага часу кантралявалі два трэйдары — БКК («Уралкалій» і «Беларуськалій») і Canpotex (Potash Corp, Agrium, Mosaic). У аўторак «Уралкалій» абвясціў, што цяпер будзе экспартаваць прадукцыю сам, а прагназаванае ў сувязі з гэтым рэзкае падзенне цэн кампенсуе ростам аб’ёмаў.

«Гэта нібы калі б Саудаўская Аравія выйшла з АПЕК. Для калійнага сектара гэта каласальна», — сказаў у газеце бізнэс-колаў Financial Times аналітык кампаніі Bernstein Джэрэмі Рэдэніус.

Такую ж аналогію праводзіць кіраўніца кампаніі Brompton Group Лаўра Ло. «Ашаламляльная навіна. Як быццам Саудаўская Аравія выбыла з АПЕК», — піша газета «Уол-стрыт джорнал».

Пяць гадоў таму, перад сусветным фінансавым крызісам, калійныя ўгнаенні каштавалі амаль $900 за тону. Цяпер цэны ўпалі да $400, кіраўніцтва «Уралкалія» чакае падзення ніжэй за $300 у бліжэйшым часе.

На «Беларуськаліі» таксама чакаюць вялікіх стратаў.

Аднак як у рэальнасці павядзе сябе «Уралкалій», пакуль цяжка прадказаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?