Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2013 года склаў 139,9 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2013 года на 11,1 трлн. рублёў, або на 8,6%.

Павелічэнне дзярждоўгу ў асноўным абумоўлена ростам знешняй дзяржаўнай запазычанасці, зазначылі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня 2013 года склаў 12,4 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 438,7 млн. долараў ЗША, або на 3,7% (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 1 трлн. 375,4 млн. долараў ЗША: 880 млн. долараў ЗША па крэдыце АКФ ЕўрАзЭС; 295,8 млн. долараў ЗША па дзяржаўным экспартным крэдыце ўрада Расіі, выдадзенага для будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі; 142 млн. долараў ЗША па крэдытах банкаў КНР; 57,6 млн. долараў ЗША па крэдытах МБРР.

З пачатку 2013 года пагашана 864,1 млн. долараў знешняга дзяржаўнага доўгу: 692,3 млн. долараў ЗША — выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай;

75 млн. долараў ЗША па крэдытах урада Расіі; 48,8 млн. долараў ЗША па крэдыце Банка эканамічнага і сацыяльнага развіцця Венесуэлы; 43 млн. долараў ЗША па крэдытах банкаў КНР; 5 млн. долараў ЗША па іншых знешніх дзяржаўных пазыках.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня 2013 года склаў 30,5 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 4,6 трлн. рублёў, або на 17,8% (з улікам курсавых розніц).

Павелічэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб у памеры 582,9 млн. долараў ЗША, або 5,1 трлн. рублёў, і зніжэннем афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША.

З пачатку года пагашана 0,8 трлн. рублёў унутранага дзяржаўнага доўгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?