Грамадства88

БДУ: прахадны бал на «міжнароднае права» склаў 388 балаў

У БДУ адбыўся чарговы этап залічэння абітурыентаў

Як паведамляе прэс-служба ВНУ, на біялагічны факультэт залічана 155 абітурыентаў, уключаючы васьмярых пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд. Самы высокі прахадны бал на факультэце зафіксаваны на спецыяльнасці «біяхімія» — 304 (у 2012 годзе — 292). Для паступлення на спецыяльнасць «біяэкалогія» неабходна было набраць 262 балы (у 2012 годзе: 266 — для гараджан, 237 — для выпускнікоў сельскіх школ).

Студэнтамі факультэта міжнародных зносін сталі 88 абітурыентаў, у тым ліку 15 пераможцаў міжнародных алімпіяд.

Найвышэйшы прахадны бал назіраўся на спецыяльнасці «міжнароднае права». Ён склаў 388
(у 2012 годзе: гарадскі — 374, сельскі — 287). Каб паступіць на «мытную справу», неабходна было набраць 323 балы (у 2012 годзе — 336).

На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі залічана 278 абітурыентаў, у тым ліку 43 пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд.

Найвышэйшы прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «актуарная матэматыка» — 366 балаў
(у 2012 годзе — 345), найменшы — на «прыкладной матэматыцы» — 325 (у 2012 годзе — 283).

На факультэт філасофіі і сацыяльных навук прынятыя 54 першакурснікі, уключаючы аднаго пераможца рэспубліканскай алімпіяды.

Максімальны прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «сацыяльныя камунікацыі» — 350 (у 2012 годзе — 364),
мінімальны — на спецыяльнасці «псіхалогія»: 306 — для выпускнікоў гарадскіх школ, 281 — для сельскіх (у 2012 годзе агульны прахадны бал склаў 291).

Студэнтамі дзённага бюджэтнага аддзялення хімічнага факультэта сталі 140 чалавек, сярод якіх 16 пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд. Найболей высокі прахадны бал на факультэце назіраўся на новай спецыяльнасці, што ўведзена сёлета, «хімія лекавых злучэнняў»: 336 — для гарадскіх жыхароў, 205 — для сельскіх. Самы нізкі прахадны бал на факультэце зафіксаваны на кірунку «хімія (навукова-педагагічная дзейнасць)» — 276 (у 2012 годзе: 267 — для гараджан, 234 — для сельскіх жыхароў).

Філалагічны факультэт сёлета прыняў 80 абітурыентаў. Прахадны бал на кірунку «ўсходняя (кітайская) філалогія» склаў 330 (у 2012 годзе — 311), на спецыяльнасці «класічная філалогія» — 301 (у 2012 годзе набор не ажыццяўляўся).

На фізічны факультэт залічаныя 160 абітурыентаў, у тым ліку тры пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд.

Самы высокі прахадны бал сёлета зафіксаваны на спецыяльнасці «Камп’ютарная фізіка» — 188,
самы нізкі назіраўся на кірунку «Фізіка (кіруючая дзейнасць)»: 172 — для гарадскіх жыхароў, 160 — для сельскіх. У 2012 годзе на гэтыя спецыяльнасці былі залічаныя ўсе абітурыенты, што ўдзельнічалі ў конкурсе.

На гуманітарны факультэт паступілі 65 чалавек. На спецыяльнасці «сучасныя замежныя мовы (пераклад)» прахадны бал склаў 335 (у 2012 годзе — 328), на спецыяльнасці «сацыяльная праца (сацыяльнае праектаванне)»: 217 — для гарадскіх жыхароў, 207 — для сельскіх (у 2012 годзе агульны бал склаў 227).

Студэнтамі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій сталі 18 абітурыентаў. Самы высокі прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «сацыяльная праца (сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць)»: гарадскі — 363, сельскі — 331 (у 2012 годзе: гарадскі — 261, сельскі — 236). Самы нізкі прахадны бал назіраўся на спецыяльнасці «маркетынг» — 316 (у 2012 годзе — 293).

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць