Найбліжэйшым часам ААТ «Беларуськалій» зацвердзіць новую стратэгію продажаў у сувязі з тым, што змяніліся ўмовы на калійным рынку. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве найбуйнейшага беларускага экспарцёра.

Нагадаем, 29 ліпеня савет дырэктараў ААТ «Уралкалій» прыняў рашэнне спыніць экспарт калійных угнаенняў праз БКК. Адзіным каналам экспартнага збыту прадукцыі стане кампанія «Уралкалій-Трэйдзінг».

«Мы са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што наша супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў межах БКК зайшло ў тупік, — заявіў генеральны дырэктар ААТ „Уралкалій“ Уладзіслаў Баўмгертнер. — „Уралкалій“ заўсёды настойваў на тым, што экспартныя продажы абодвух вытворцаў павінны ажыццяўляцца праз адзіную тавараправодную сетку. Гэты фундаментальны прынцып супрацоўніцтва быў парушаны з падпісаннем указа прэзідэнта Беларусі ад 22 снежня 2012 года № 566 аб адмене выключнага права Беларускай калійнай кампаніі на экспартныя пастаўкі беларускага калію, услед за якім ажыццяўляліся фактычныя адгрузкі „Беларуськалія“ па-за межамі БКК».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?