Патрыяршы экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Узнагароду мітрапаліту ад імя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 31 ліпеня ўручыў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў падчас святочнай трапезы, што завяршала ўрачыстасці з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Мінску. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаяцелі і прадстаўнікі памесных праваслаўных цэркваў, іерархі Рускай праваслаўнай царквы з розных краін, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і грамадскія дзеячы.

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл, у сваю чаргу, адзначыў царкоўнымі ўзнагародамі шэраг дзяржаўны асоб, "якія ўнеслі вялікі ўклад у арганізацыю на беларускай зямлі ўрачыстасцяў у гонар 1025-годдзя Хрышчэння Русі". Ордэн святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені быў уручаны намесніку прэм`ер-міністра Беларусі Анатолю Тозіку і ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў краіны Леаніду Гуляку. Ордэнам славы і гонару III ступені ўзнагароджаны старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0