Грамадства6161

Зянон Пазняк выступіў супраць хуткага ўваходжання Беларусі ў ЕС

Палітэмігрант мяркуе, што нават пасля змены ўлады Беларусь не павінна спяшацца ў Еўрасаюз.

Пра гэта ён заявіў у артыкуле «Рэчаіснасць і будучыня». На думку Пазняка, шлях у еўрапейскую супольнасць для нашай краіны павінен быць зачынены, «пакуль не станем на ногі і не створым моцны ўнутраны рынак». У іншым разе, заяўляе лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, Беларусь страціць не менш за палову працаздольнага насельніцтва, якое выедзе з краіны.

«Не выпадкова часам чуюцца, здавалася б, дзіўныя заявы на Захадзе, што пасля ліквідацыі рэжыму Беларусь, маўляў, могуць хутка прыняць у ЕС. Мы ведаем цану такіх спадзяванняў і ведаем, каму выгадны свабодны рух капіталаў і рабочай сілы ў той час, калі мы, знясіленыя рэжымам і яго даўгамі, будзем ляжаць. Адток „мазгоў“ (галоўнай цяпер вытворчай сілы) і вынікі гэтага адтоку мы адчуваем ўжо зараз і ўвесь час», — заяўляе Пазняк.

Акрамя таго, у лідара КХП-БНФ выклікае раздражненне «амаральнасць агрэсіўнай лявацкай ідэалогіі ЕС, накіраванай на разбурэнне хрысціянства, сям’і, маральнай сутнасці чалавека».

Каментары61

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць