Як нагадвае газета, серыя судовых працэсаў над меркаваным злачынцам пачалася ў 1994 годзе. Яго прызналі вінаватым у васьмі забойствах і змясцілі на нявызначаны тэрмін у псіхіятрычную клініку.

Праз 20 гадоў выявілася, што Бергваль не быў забойцам і не еў сваіх ахвяр,
гаворыцца ў артыкуле і дадаецца, што швед даў прызнанні пад напорам «некампетэнтных» следчых, якія хацелі хутчэй закрыць свае справы. Апошняе абвінавачанне супраць Бергваля было знятае ў мінулую сераду.

«Тое, што чалавека прызналі вінаватым у васьмі забойствах, а потым абвясцілі невінаватым, — унікальны выпадак у гісторыі шведскага права», — заявіў генпракурор Андэрс Перклеў. На яго думку, гэта трэба ўспрымаць як «правал сістэмы правасуддзя», бо ніякіх доказаў віны Бергваля знойдзена не было, і абвінавачанне грунтавалася толькі на яго прызнанні.

Раней суд запатрабаваў незалежнай экспертызы псіхічнага стану Бергваля. Швед можа выйсці на волю праз два-чатыры месяцы, дадае газета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?