піша The Guardian. Працэс праходзіў у Лондане. Суд пастанавіў, што прынц павінен заплаціць іарданскай бізнэс-лэдзі Даад Шараб камісію ў памеры 6,5 млн фунтаў ($10 млн).

Шараб патрабавала гэтыя грошы за садзейнічанне ў продажы раскошнага прыватнага самалёта ібн Талала палкоўніку Кадафі ў 2005 годзе. Агульная сума ўгоды па Airbus A340 складала $120 млн. У сваю чаргу прынц заяўляў, што роля прадпрымальніцы ў гэтай справе была не настолькі вялікая.

І Шараб, і ібн Талал прысутнічалі на судовым працэсе. Суддзя Пітэр Сміт сказаў, што вынік справы залежаў ад таго, чыім доказам ён больш паверыць. Па словах Сміта, ён вырашыў, што выбірае версію Шараб.

Як адзначае газета, асабісты самалёт Кадафі стаў сімвалам раскошнага жыцця, якое вёў лівійскі лідар. Паўстанцы выставілі лайнер на ўсеагульны агляд пасля захопу аэрапорта Трыпалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?