Нацыянальны банк Беларусі ў ліпені 2013 года пачаў размяшчэнне валютных рэзерваў у кітайскіх юанях у высоканадзейныя даўгавыя абязацельствы на ўнутраным рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі.

«Нацыянальны банк стаў адным з нямногіх цэнтральных банкаў свету, які атрымаў дазвол Народнага банка Кітая на доступ да ўнутранага міжбанкаўскага рынку аблігацый, найбольш буйнога і ліквіднага сегментау даўгавога рынку краіны, што з’яўляецца вынікам інтэнсіўнага развіцця ўзеамавыгаднага супрацоўніцтва ў фінансава-эканамічнай сферы паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай», — звярнулі ўвагу ў Нацбанку.

Крыніцай інвестуемых сродкаў з’яўляюцца набытыя Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» кітайскія юані, якія паступілі ў краіну ў выглядзе выручкі ад экспарту ў Кітай тавараў і паслуг беларускіх кампаній.

«Услед за ўражальнымі поспехамі ў развіцці кітайскай эканомікі нацыянальная валюта Кітайскай Народнай Рэспублікі ўпэўнена набліжаецца да таго, каб у будучым стаць адной з асноўных сусветных рэзервовых валют», — канстатавалі ў Нацыянальным банку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?