Беларускія санаторыі маюць намер павялічыць колькасць адпачывальнікаў-еўрапейцаў за кошт невысокіх цэн на спа-лячэнне.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 1 жніўня.

Паводле яго слоў, у многіх санаторыях Беларусі ўжо ствараюцца спа-комплексы, і цэны на іх паслугі будуць ніжэйшыя, чым у Еўропе, што і павінна прыцягнуць еўрапейцаў.

Усяго за шэсць месяцаў гэтага года ў санаторна-курортных арганізацыях Беларусі адпачылі 102,5 тысячы іншаземцаў, за аналагічны леташні перыяд года — 101 тыс.
На аздараўленне ў Беларусь прыязджаюць турысты практычна з усіх краін Еўропы, з Ізраіля і нават Кітая, сказаў Балбатоўскі.

Асобная статыстыка па колькасці расіян, якія адпачылі ў беларускіх санаторыях, не вядзецца. Аднак, паводле інфармацыі дырэктара цэнтра, як правіла, усходнія суседзі складаюць каля 80% іншаземцаў, якія атрымліваюць аздараўленне ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?