Сярэдні чэк у большасці гандлёвых арганізацый у другім квартале 2013 года не перавышаў 150 тыс. рублёў.Такія звесткі атрыманыя падчас кан’юнктурнага апытання кіраўнікоў арганізацый рознічнага гандлю, праведзенага
У 18% апытаных сума сярэдняга чэка была ў дыяпазоне 150–249 тыс. рублёў, у 9% — 500 і больш тысяч рублёў.
«Абарот рознічнага гандлю і аб’ём продажаў у натуральным выражэнні ў другім квартале 2013 года павялічваўся. Яго рост адзначылі больш як палова рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў кан’юнктурным апытанні, памяншэнне аб’ёмаў рэалізацыі мела месца ў 23% выпадкаў», — гаворыцца ў справаздачы НДЭІ Мінэканомікі па выніках апытання.
Паводле даных афіцыйнай статыстыкі, рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў першым паўгоддзі 2013 года склаў 115,9 трлн. рублёў і павялічыўся на 19,2% у дачыненні да аналагічнага перыяду
Паводле меркавання экспертаў, значны рост рознічнага тавараабароту абумоўлены павелічэннем даходаў насельніцтва. Спецыялісты Мінэканомікі канстатуюць, што зарплаты ў Беларусі растуць апераджальнымі тэмпамі.
«У
Даныя афіцыйнай статыстыкі пацвярджаюць, што рост зарплат апярэджвае тэмпы росту прадукцыйнасці працы.Беларускія эканамісты мяркуюць, што працяг такой тэндэнцыі будзе прыводзіць да павелічэння аб’ёмаў спажывецкага імпарту, а таксама да зніжэння канкурэнтаздольнасці айчынных прадпрыемстваў на знешніх рынках.