"Мінск" (у чырвоным) прайграў у Гродне «Сэнт-Джонстану» з лікам 0:1.

"Мінск" (у чырвоным) прайграў у Гродне «Сэнт-Джонстану» з лікам 0:1.

Шанцаў на еўракубкавую футбольную восень амаль не засталося.
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы прадстаўнікі Беларусі сінхронна саступілі з аднолькавым лікам — 0:1.
Прычым, абедзве сустрэчы каманды праводзілі дома. Ну як дома? «Дынама» гуляла ў Берасці, а «Мінск» — у Горадні. На 2-мільённы Мінск няма ніводнага талковага стадыёна, які мог бы прыняць матчы гэтай стадыі.
Адзіны гол у вароты мінскага «Дынама» забіў нападаючы «Трабзанспора», бразілец Паўла Энрыке. У мінчукоў было аж дзве штангі, а вось гола ніводнага. У Трабзоне «дынамаўцам» будзе цяжка. Але ёсць досвед паспяховага супрацьстаяння ў гасцях з заграбскай «Лакаматывай».
Калі «Дынама» яшчэ нешта стварала ў атацы, то «Мінск» быў даволі панылым. Адзіны гол ад шатландскага «Сэнт-Джонстана» каманда Вадзіма Скрыпчанкі прапусціла на 69-ай хвіліне ад Стывена Макліна. За кошт чаго гараджане збіраюцца выйграваць на Брытанскіх выспах, зусім няясна.
Гульні ў адказ праз тыдзень.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?