«У два шэрагі стаяць фуры на трасе. Чарга кіламетры на два, нават складана сказаць, колькі там машын. Можа, 300–400», — расказвае старшыня Засценкаўскага сельсавета Анатоль Додрыкаў.
Праз падкантрольную яму тэрыторыю праходзіць траса М1, на якой ад сённяшняга дня дзейнічае новая звышсучасная сістэма аплаты за праезд. Датычыць яна перадусім кіроўцаў фур, якія праязджаюць праз нашу краіну транзітам з захаду на ўсход і нааадварот. Плацяць за праезд і кіроўцы легкавікоў, зарэгістраваных
Зручна, але не без мінусаў.Такім мінусам стала неабходнасць рэгістравацца ў сістэме. Далёка не ўсе дальнабойшчыкі набылі неабходныя прылады загадзя. Чэргі ўтварыліся не толькі на
«Стаіць чарга ля абодвух пунктаў афармлення. Пастаянна чалавек па 15–20 тут. На кожнага дзесьці 20 хвілін — вось і лічыце, колькі яны тут прабудуць… І гэта доўга яшчэ працягнецца. Людзі загадзя не набывалі сабе гэтыя прылады, не рэгістраваліся ў сістэме, пакідалі на апошні дзень», — расказваюць на брэсцкай памежнай запраўцы кампаніі «Белтрансоіл», дзе размешчаныя пункты сістэмы BelToll.