Консульскі аддзел пасольства Ізраіля ў Беларусі аднавіў працу ў поўным аб’ёме.
«З 1 жніўня з 14.00 консульскі аддзел аднавіў працу ў поўным аб’ёме. Ужо сёння людзі атрымліваюць усе неабходныя ім консульскія паслугі», — паведаміла БелаПАН
Нагадаем, з 24 чэрвеня пасольствы Ізраіля па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, часова спынілі выдачу ізраільскіх віз у сувязі з працоўным канфліктам.
- Канфлікт цягнуўся з мінулай вясны — Міністэрства замежных спраў Ізраіля паспрабавала дабіцца паляпшэння ўзроўню аплаты і ўмоў службы ізраільскіх дыпламатаў за мяжой, а таксама структурных зменаў у самім міністэрстве.
- Як паведамляла ізраільская прэса, у сярэдзіне чэрвеня акруговы суд па працоўных канфліктах абавязаў міністра фінансаў Яіра Лапіда неадкладна ўступіць у перамовы з рабочым камітэтам МЗС.