Ашмянскія мытнікі канфіскавалі незаконны груз на паўтара мільярда рублёў.

Паводле інфармацыі прэс-службы, для праходжання мяжы ў пункт пропуску «Каменны Лог» з Літвы прыбыў грузавы аўтамабіль «Івека». Па дакументах транспартны сродак перавозіў у Маскву зборны груз (аўтамабільныя запчасткі і абсталяванне).

Аднак падчас правядзення праверкі грузавога адсека апрача заяўленага тавару мытнікі знайшлі каробкі з жаночым адзеннем, ветэрынарнымі прэпаратамі, а таксама свяцільнямі і мэбляй.
Таварасуправаджальныя дакументы на гэты груз адсутнічалі.

Вадзіцель растлумачыў, што лішні тавар у транспартны сродак яму дазагрузілі незаконна, прапанаваўшы такім чынам падзарабіць.

Купальнікі, блузкі, вакцыны для птушак, сабак і катоў, люстры, крэслы і асновы для ложкаў агульным коштам каля паўтара мільярда рублёў канфіскаваныя. Па факце гэтага правапарушэння мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?