3 верасьня пракуратура Барысаўскага раёну вынесла афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня закону старшыні мясцовай суполкі Партыі БНФ Сяргею Салашу.

У папярэджаньні на імя Салаша пішацца: “У ходзе праверкі, праведзенай пракуратурай Барысаўскага раёну, устаноўлена, што Вы зьяўляецеся ўдзельнікам “ГК “За чысты Барысаў!” Дадзеная грамадзкая ініцыятыва згодна зь лістом Міністэрства юстыцыі не рэгістравалася”.

Салаша папярэджваюць, што ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў ён можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193 КК “Удзел у назарэгістраванай арганізацыі”. Ліст падпісаны пракурорам раёну Шпакоўскім.

Раней па гэтым самым артыкуле судзілі сяброў незарэгістраваных арганізацыяў “Партнэрства” і “Малады фронт”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?