Гомельскі махляр, які ашукаў 12 чалавек, прыгавораны да сямі гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Вераніка Некрашэвіч, абвінавачваны ўжо раней быў асуджаны за махлярства.

Так, ён двойчы пераконваў знаёмага перадаць пад падставай хуткага вяртання ў часовае карыстанне маёмасць (мабільны тэлефон і ноўтбук), якую пазней прадаў, а грошы прысвоіў.

Мужчына таксама неаднаразова пераконваў знаёмых (абвінавачанне прад'яўлена па 10 эпізодах) аформіць ад свайго імя дамовы крэдыту на набыццё розных тавараў і перадаць пакупкі яму,
абяцаючы самастойна выконваць абавязацельствы па выплаце пазык. Акрамя таго, ён угаворваў знаёмых аформіць ад свайго імя дамову на куплю-продажу тавараў, аб перадачы абаненту ў карыстанне тавараў з залогавым коштам і перадаць куплю яму, абяцаючы самастойна выконваць абавязацельствы па выплаце плацяжоў па дагаворы.
Злачыннымі дзеяннямі абвінавачваны прычыніў матэрыяльны ўрон пацярпелым на агульную суму больш як 178 млн. рублёў.

Суд прызнаў гамяльчаніна вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману, учыненым паўторна і ў асабліва буйным памеры, і прыгаварыў яго да сямі гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?