Мёртвае возера

У возеры ля вёскі Сасноўка ў Сьветлагорскім раёне ні ў глыбіні, ні на паверхні няма ніякіх прыкмет жыцьця, нават казурак і апалонікаў. А ў сэзон журавінаў у лесе ня знойдзеш ні камароў, ні заедзі.

Тутэйшыя жыхары кажуць, што нават чароды пералётных птушак абмінаюць возера. А яшчэ па начах тут ходзіць сьцень княгіні‑распусьніцы. А на самым дне стаіць вёска й царква.

Ёсьць і навуковая вэрсія ўзьнікненьня Мёртвага возера. На думку дасьледчыкаў, яно ўзьнікла ў эпоху раставаньня ледавікоў і цяпер на мяжы выміраньня. Возера сілкуюць толькі ападкі й балота, якое знаходзіцца на дне. А таму неўзабаве Мёртвае возера ператворыцца ў звычайную дрыгву.

А чаму тут безжыцьцёвая вада, лябаранты гомельскага водаканалу высьветлілі ўсяго за тры гадзіны. Рыбы ў возеры дакладна няма, таму што вада насычаная серавадародам і вылучаецца павышанай кіслотнасьцю. З‑за гэтага расьліннасьць надзвычай бедная і тым жа карасям няма чаго есьці.

Паводле АТН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0