Спецыялісты Дзяржаўнага санітарнага нагляду ў рамках правядзення праверак аб'ектаў гандлю возьмуць пробы кандытарскай прадукцыі, вырабленай на фабрыках украінскай карпарацыі Roshen, для правядзення лабараторных даследаванняў на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства Мытнага саюза, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
У выпадку выяўлення фактаў неадпаведнасці будуць прынятыя захады згодна з дзеючым заканадаўствам РБ і Мытнага саюза, заяўляюць у ведамстве.
У сувязі з забаронай увозу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі кандытарскіх вырабаў карпарацыі Roshen Міністэрства аховы здароўя таксама заяўляе, што Беларусь не дапусціць рээкспарту Roshen у Расію праз сваю мяжу.
У канцы ліпеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у РФ кандытарскіх вырабаў кампаніі Roshen, пасля таго як адабраў у гандлёвых сетках Масквы прадукцыю чатырох фабрык кампаніі і выявіў парушэнні па якасці і бяспецы.
Яктлумачылі ў ведамстве, прадукцыя не адпавядала нарматывам па змесціве тлушчаў і арганалептыцы, мела адхіленні па паказчыках якасці. Акрамя таго, у малочным шакаладзе Roshen знойдзены бензапірэн (рэчыва першага класа небяспекі).