4 жніўня спаўняецца другая гадавіна арышту кіраўніка вядучай беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага, які займаўся прававой і практычнай падтрымкай ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем’яў, фіксаваў парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Менавіта за гэта цяпер ён адбывае 4,5 года турэмнага зняволення.

«Мы шануем намаганні Бяляцкага па абароне слабых і падтрымку самых высокіх стандартаў у галіне правоў чалавека, нягледзячы на пераслед беларускіх уладаў.

Мы зноў заклікаем урад Беларусі неадкладна вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў і аднавіць іх грамадзянскія і палітычныя правы. Мы з нецярплівасьцю чакаем дня, калі большая павага да дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі дазволіць нам палепшыць двухбаковыя адносіны», — гаворыцца ў заяве.

У 2011 годзе Дзярждэпартамэнт ЗША прысудзіў Алесю Бяляцкаму сваю штогадовую прэмію ў галіне правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?