Меншая беларуская купюра — толькі наміналам у 50 рублёў. Гэта пры тым, што беларускія грошы вытрымалі дзве дэнамінацыі (у 10 разоў, і 1000 разоў).
У ЗША купюра з самым вялікім наміналам, што знаходзіцца ў абароце, акурат у 100 адзінак (г.зн. даляраў).

У замежнікаў беларуская валюта выклікае шок. Вось і новы легіянер гандбольнага «Дынама» Мікель Агірэсабалага таксама адзначыў: «Прывык да беларускіх рублёў. Нічога складанага. Да грошай наогул трэба хутка прывыкаць — без гэтага ніяк.

Мне не падабаецца, што ў вас шмат купюр, якія нічога не вартыя і за іх нічога нельга купіць.
Ну, і ў нулях я трохі яшчэ блытаюся».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0